Пасля працы – адпачынак

Пасля працы – адпачынак

 

16 лютага члены Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму наведалі санаторый «Ружанскі».

Бані – руская і беларуская, турэцкі хамам, фінская і інфракрасная саўны, басейны, джакузі на адкрытым паветры з відам на сасновы лес – усе было да іх паслуг.

Санаторый «Ружанскі» знаходзіцца ў экалагічна чыстым лесе каля жывапіснага возера, мае выдатную медыцынскую базу. Менавіта гэта прываблівае шмат жадаючых выправіць тут сваё здароўе. Нездарма здраўніца ўваходзіць у лік найбольш вядомых у Брэсцкай вобласці і Беларусі.Правёўшы 3 гадзіны ў SPA-комплексе члены прафсаюза атрымалі зарад энэргіі, каб з новымі сіламі ўключыцца ў працоўную дзейнасць. Ва ўсіх удзельнікаў аздараўленчага мерапрыемства з’явілася жаданне вярнуцца ў выдатнае месца яшчэ не адзін раз.