Крок да актыўнага даўгалецця.
Традыцыйныя спаборніцтвы па дартсе прайшлі 28 сакавіка ў аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Паспрабавалі сябе ў гэтым відзе спорту больш за два дзесяткі ўдзельнікаў, барацьба за прызавыя месцы атрымалася ўпартай і захапляльнай. Але найбольш трапнымі былі: Лізавета Сяргееўна Вашкевіч (трэцяе месца), Наталля Іванаўна Бабрук (другое месца), а пераможцай спаборніцтваў стала Ганна Сцяпанаўна Акуліч. Пераможцы атрымалі дыпломы, але можна сказаць, што насамрэч усе ўдзельнікі аказаліся ў выйгрышы: перамагло імкненне да здаровага ладу жыцця.