Рух – гэта жыцце!
Такім дэвізам кіруюцца наведвальнікі фізкультурных гурткоў пры аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».
Зразумела, фізічныя нагрузкі ва ўзроце 60+ далека не тыя, што ў юных. Тым не менш таксама наладжваюцца спаборніцтвы па розных відах спорту, наведвальнiкi атрымліваюць максімальнае задавальненне ад магчымасці выканаць пасільныя практыкаванні.
На гэты раз у рамках рэалізацыі праекта «Пружаны – здаровы горад» на базе «ДЮСШ №1 г. Пружаны» былі наладжаны спаборніцтвы па баскетболу. Удзельнікі выконвалі штрафныя кідкі ў кошык.
У выніку трэцяе месца заняла Наўмовіч Валянціна Васільеўна, другой стала Шабалоўcкая Вольга Васільеўна. А пераможцай спаборніцтваў названа Шатава Зінаіда Аляксандраўна.
Запрашаем усіх аматараў здаровага ладу жыцця ва ўзросце 60+ наведваць гэтае аддзяленне. Далучайцеся!