Каб было здароўе

Каб было здароўе

 

Клубныя ўстановы вядуць работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця і змястоўнай арганізацыі вольнага часу.

Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі для дзяцей квэст-гульню «Зберажом здароўе самі».

У Сусветны дзень здароўя Сухопальскі сельскі кулуб-бібліятэка запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на віктарыну «Будзь здаровы!».

Віктарыну «Экалогія – залог здароўя» прапанаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Таксама ў клубнай установе прайшоў майстар-клас «Вялікадня светлыя карункі».

Вырабам велікодных сувеніраў займаліся рабяты, якія наведваюць гурток «Умелыя ручкі» ў Мураўскім сельскім Доме культуры.

Гутарка для падлеткаў «Час выбраў нас» адбылася ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Для вучняў, якія наведваюць групу падоўжанага дня ў мясцовай сярэдняй школе, работнікі ўстановы правялі гульнявую праграму «Вясёлая хвілінка». Таксама работнікі цэнтра культуры прадаўжаюць традыцыю віншавання землякоў са знакавымі юбілеямі. Са святочнымі праграмамі яны завіталі да ветэрана педагагічнай працы М.А.Соц і маладых супрацоўнікаў Шарашоўскага паста па надзвычайных сітуацыях А.Лукшы і А.Галабародзькі.