Наведвайце бібліятэку!
Незвычайныя ўражанні астаўляе ў чытачоў наведванне бібліятэкі. Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала валанцёрам аграрна-тэхнічнага каледжа гадзіну мастацтва “Векапомнае праз кінакадр”. Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва бібліятэка правяла літаратурна-музычную вечарыну “Ілля Рэзнік: Жыццё маё – карнавал”. Вясёлымі конкурсамі і новымі ведамі вызначылася сустрэча з юнымі чытачамі ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма: бібліятэкары прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам адзначыць дзень нараджэння марозіва.