Лета, бывай!

Лета, бывай!

 

У апошні летні тыдзень установы культуры прапанавалі дзецям разнастайны вольны час.

Так, у гульнявым пакоі «Тэрыторыя твайго дзяцінства», які працуе ў Пружанскім раённым цэнтры культуры, адбылося развітанне з летам. Культарганізатар Раіса Тарасюк правяла для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пружанскага раёна забаўляльна-гульнявую праграму «Бывай, лета!». Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў вясёлых эстафетах, адгадвалі загадкі, дзяліліся ўражаннамі ад канікул, спявалі, танцавалі і ўдзельнічалі ў папяровым шоу.

Сапраўдныя кніжныя падарожжы здзейснілі рабяты, якія наведалі бібліятэкі.

Незвычайна правялі свой вольны час вучні 5 «А» класа сярэдняй школы № 5. На гульнявую праграму «Хай заўсёды будзе торт» іх запрасіла Пружанская гарадская бібліятэка. Дзеці адказалі на цікавыя пытанні і атрымалі салодкія прызы.